Навіны | Палітыка цэнтра | Гісторыя цэнтра | Кантакты | Звароты | Адміністрацыйныя працэдуры     ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ   RU | BY

 

Графік правядзення "прамых тэлефонных ліній"

 

Анкета
задаволенасць
заказчык

 

Праекты МДС

 

Рэестр прадукцыі, забароненай да ўвозу

 

Супрацьдзеянне карупцыі

 

АНЛАЙН-ПЛАТФОРМА «НАРОДНАЯ ПЯЦІГОДКА»

 

Пераход на экалагічна бяспечную ўпакоўку

 

Інфармацыя па правядзенні уваходнага кантролю кабельна-правадніковай прадукцыі

 

Структурная схема
РУП "Баранавіцкі ЦСМС"

17 верасня - Дзень народнага адзінства

Дзяржаўнае свята Дзень народнага адзінства быў заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ад 7 чэрвеня 2021 г. №206.

Свята адзначаецца 17 верасня і прымеркавана да гадавіны пачатку вызваленчага паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь у 1939 г., у выніку якога падзелены па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора беларускі народ зноў уз'яднаўся.

Тэрыторыя Беларусі была падзелена ў выніку польска-савецкай вайны 1919-1920 гг.

На тэрыторыі ўсходняй часткі Беларусі была створана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, якая ўваходзіла ў склад СССР. Заходнія тэрыторыі Беларусі былі далучаны да Польшчы - частка зямель захоплена палякамі падчас вайны, частка адышла згодна з Рыжскім мірным дагаворам, падпісаным 18 сакавіка 1921 г.

У склад Польскай дзяржавы ўвайшла тэрыторыя плошчай больш за 112 тыс.кв. км з насельніцтвам 4,6 млн чалавек (па дадзеных 1931 г.). За гэтымі землямі замацавалася неафіцыйная назва Заходняя Беларусь, якую ўлады Польшчы не прызнавалі. А ў афіцыйных дакументах дадзеныя тэрыторыі называлі «крэсы всходне» (усходнімі ўскраінамі). Заходняя Беларусь была адносна адсталай аграрнай ускраінай Польшчы і выкарыстоўвалася як крыніца сыравіны і таннай працоўнай сілы.

Беларускі народ ніколі не мірыўся са сваім паднявольным становішчам. На працягу 20 гадоў, нягледзячы ні на што, вёў барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне.

Адноўленае ў 1939 г. адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў ААН.

Адзінства мае вялікае значэнне для нашай краіны. Яно азначае згуртаванасць і згоду ўнутры грамадства, што з'яўляецца ключавым фактарам для дасягнення ўстойлівага развіцця.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «На сваім тысячагадовым шляху да самавызначэння беларускі народ годна пераадолеў шматразовыя спробы пазбавіць яго гістарычнай перспектывы, культурнай і духоўнай самабытнасці. Дата 17 верасня 1939 года - сімвал гістарычнага афармлення беларускай нацыі і шчырага імкнення беларусаў, падзеленых нехаця, жыць адной сям'ёй ва ўласным доме».

Дзень народнага адзінства - гэта адно з найважнейшых святаў нашай краіны, значэнне якога з кожным годам толькі ўзрастае. Ён напоўнены важнымі сэнсамі дня сённяшняга і перспектыў будучыні.

Да гэтага дзяржаўнага свята ў Беларусі прымеркавана вялікая колькасць грамадска-палітычных і патрыятычных мерапрыемстваў.

Дзяржстандарт і яго арганізацыі таксама прымуць удзел у іх.

Twitter

Наша надвор'е:

Наша погода