Кібербяспека
Барацьба з махлярствам на сетках электрасувязі
У цяперашні час кіберзлачыннасць ўяўляе сур'ёзную пагрозу для развіцця эканомікі і грамадства. За апошнія гады колькасць кіберзлачынстваў значна павялічылася, што патрабуе прыняцця тэрміновых мер для абароны інфармацыі і забеспячэння кібербяспекі.
Па статыстыцы жанчыны ў 2 разы часцей становяцца пацярпелымі, чым мужчыны. Абсалютная большасць пражывае ў гарадах. Людзі з вышэйшай у роўнай ступені, як і з сярэдняй адукацыяй, схільныя падману. Сярод ахвяр кіберзлачынцаў, у асноўным, эканамічна актыўныя грамадзяне, якія прадстаўляюць практычна ўсе сферы дзейнасці – бухгалтары, эканамісты, дырэктары, намеснікі дырэктараў прыватных і дзяржаўных устаноў, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў дзяржустаноў, педагогі, урачы і медсёстры, студэнты, юрысты, праграмісты і прадстаўнікі іншых спецыяльнасцяў.
Ашуканцы рэгулярна мяняюць свае схемы падману грамадзян, каб выкрасці іх грошы. Асноўнымі формамі падману з'яўляюцца тэлефоннае і інтэрнэт-махлярства, а таксама фішынгавыя рэсурсы.
Больш падрабязную інфармацыю па прафілактыцы кіберзлачынстваў вы можаце знайсці і спампаваць тут.
Інфармацыя падрыхтавана і прадастаўлена Галоўным упраўленнем па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці КМ МУС