У Баранавічах ТАА «Мідэа Рэфрыжэратар Мануфактурынг» рыхтуе да запуску новую вытворчасць бытавых халадзільнікаў і маразільнікаў пад гандлёвай маркай «Мідэа». Заснавальнікам кампаніі з'яўляецца вядучы вытворца бытавой тэхнікі - Кітайскі холдынг «Midea Group».
Завяршыць пастаўкі станкоў і тэхналогій для вытворчасці плануецца да канца гэтага года, а ўжо ў I квартале 2025-га — атрымаць першую прадукцыю.
На дадзеным этапе спецыялісты аддзела метралогіі РУП «Баранавіцкі ЦСМС» знаходзяцца ў цесным узаемадзеянні з прадстаўнікамі кампаніі ТАА «Мідэа рэфрыжэратар Мануфактурынг» па пытаннях метралагічнага забеспячэння вытворчасці.