У Баранавічах прайшоў мітынг у памяць воінаў-вызваліцеляў
8 ліпеня Баранавічы ўспаміналі адзін з самых значных дзён сваёй гісторыі. Роўна 81 год таму, у 1944 годзе, у жорсткіх баях на Баранавіцка-Слонімскім напрамку войскі 1-га Беларускага фронту вызвалілі горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З тых часоў гэтая дата стала сімвалам мужнасці, стойкасці і нязломнага духу яго жыхароў.
Ля Вечнага агню прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны вызваленню Баранавічаў. Цырымонія пачалася пад гукі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь у выкананні ваеннага духавога аркестра.
Удзел у мітынгу прынялі кіраўніцтва горада, прадстаўнікі сілавога блока, прадпрыемстваў і арганізацый горада, грамадскіх аб'яднанняў, духавенства, ганаровыя жыхары горада. На мерапрыемстве таксама прысутнічалі дырэктар РУП «Баранавіцкі ЦСМС» Казлоўскі А.І. і прадстаўнікі першаснай прафсаюзнай арганізацыі.
Хвіліна маўчання аб'яднала ўсіх прысутных у агульнай удзячнай памяці аб героях Вялікай Айчыннай вайны: воінах-вызваліцелях, працаўніках тылу і нявінных ахвярах, чые жыцці былі бязлітасна абарваны ліхалеццем вайны.
Падрыхтавана інжынерам па падрыхтоўцы кадраў РУП «Баранавіцкі ЦСМС» Майсюком Д.Ж. па матэрыялах навінавага інтэрнэт-партала Баранавіцкай аб'яднанай газеты «Наш край»