Тыдзень нулявога траўматызму

25 верасня-2 кастрычніка 2025 года ў РУП «Баранавіцкі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі праводзіцца «тыдзень нулявога траўматызму».
У рамках «Тыдня нулявога траўматызму» таксама запаніраваныя мерапрыемствы, прысвечаныя Галіноваму дню аховы працы, Адзінаму дню бяспекі і Дню бяспекі дарожнага руху.
Асноўнай задачай правядзення мерапрыемстваў у рамках «Тыдня нулявога траўматызму» з'яўляецца забеспячэнне бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухіленне выпадкаў вытворчага траўматызму ў арганізацыях шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў нормаў аховы працы і прымянення мер па іх ліквідацыі.
Прынцыпамі правядзення «Тыдня нулявога траўматызму» з'яўляюцца:
- Прыярытэт жыцця работніка і яго здароўе;
- Адказнасць кіраўнікоў і кожнага работніка за бяспеку і выкананне патрабаванняў па ахове працы;
- Уцягванне работнікаў арганізацыі ў забеспячэнне бяспечных умоў і аховы працы. Неабходна, каб кожны работнік клапаціўся пра сябе, роўна як і пра сваіх калег;
- Ацэнка і кіраванне рызыкамі;
- Навучанне і інфармаванне работнікаў па пытаннях аховы працы.
Правядзенне «Тыдня нулявога траўматызму» ў арганізацыі з'яўляецца дадатковым мерапрыемствам да штодзённай працы па ахове працы і адным з эфектыўных спосабаў кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы.










