Навіны | Палітыка цэнтра | Гісторыя цэнтра | Кантакты | Звароты | Адміністрацыйныя працэдуры     ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ   RU | BY

 

 

Графік правядзення "прамых тэлефонных ліній"

 

Анкета
задаволенасць
заказчык

 

Праекты МДС

 

Рэестр прадукцыі, забароненай да ўвозу

 

Супрацьдзеянне карупцыі

 

АНЛАЙН-ПЛАТФОРМА «НАРОДНАЯ ПЯЦІГОДКА»

 

Інфармацыя па правядзенні уваходнага кантролю кабельна-правадніковай прадукцыі

 

Структурная схема
РУП "Баранавіцкі ЦСМС"

6 кастрычніка 2025 года РУП «Баранавіцкі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі» правёў урок для навучэнцаў 11-га класа ДУА «Гімназія № 4 г. Баранавічы»

Напярэдадні Дня стандартызацыі ў Рэспубліцы Беларусь, 6 кастрычніка 2025 года РУП «Баранавіцкі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі» праведзены ўрок для навучэнцаў 11-га класа ДУА «Гімназія № 4 г.Баранавічы» на тэму «Стандарты – як аснова развіцця прамысловасці».

Начальнік аддзела стандартызацыі і сертыфікацыі Людміла Кісель распавяла навучэнцам аб напрамках дзейнасці цэнтра, яго магчымасцямі і структурных падраздзяленнях, аб ролі Дзяржстандарту ў рэалізацыі адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне тэхнічнага нарміравання, стандартызацыі, метралогіі і іншых сфер у Рэспубліцы Беларусь.

Дзеці акунуліся ў свет стандартаў, даведаліся, якія яны бываюць, хто іх распрацоўвае, якую ролю яны адыгрываюць у вытворчасці прадукцыі, аказанні паслуг і ў цэлым для дасягнення Мэт устойлівага развіцця.

З вялікай цікавасцю навучэнцы дакрануліся да рэальных дакументаў: стандартаў, тэхнічных рэгламентаў, азнаёміліся з іх афармленнем, тэкстамі.

У рамках сустрэчы дзеці таксама даведаліся аб вышэйшых навучальных установах, спецыяльнасцях, якія можна асвоіць для правядзення работ па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі, у мэтах далейшага выбару прафесіі.

Twitter

Наша надвор'е:

Наша погода