Дай лесу новае жыццё!

Да рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!», якая праходзіць ва ўсіх кутках краіны з 11 па 31 кастрычніка, далучыліся супрацоўнікі РУП «Баранавіцкі ЦСМС» і Баранавіцкага аддзела дзяржнагляду за тэхнічнымі рэгламентамі і стандартамі і дзяржаўнага метралагічнага нагляду Дзяржстандарту. Удзельнікі акцыі наводзілі парадак на тэрыторыі ўрочышча Гай у г.Баранавічы.











