У Баранавіцкім раёне першым уладальнікам сертыфіката на сістэму НАССР стала прадпрыемства без ведамаснай падпарадкаванасці ТАА «Каўка».
07 ліпеня 2025 г. дырэктар РУП «Баранавіцкі ЦСМС» Казлоўскі А. І. афіцыйна ўручыў кіраўніку ТАА «Каўка» сертыфікат на сістэму менеджменту бяспекі харчовых прадуктаў на аснове небяспекі і крытычных кантрольных кропак на адпаведнасць патрабаванняў СТБ 1470-2012.
Супрацоўніцтва нашага прадпрыемства пачалося з 2019 года з тлумачэння патрабаванняў дакументаў НАССР на вытворчасць і захоўванне буракоў стэрылізаванай упакаванай у вакуумную ўпакоўку.
Дадзенае прадпрыемства дэманструе высокі ўзровень лідэрства кіраўніцтва, у тым ліку і заснавальніка арганізацыі і гарантуе бяспеку выпускаемай прадукцыі пры вытворчасці, захоўванні і рэалізацыі.
Дзякуем кіраўніцтву арганізацыі за давер да Баранавіцкага ЦСМС, а каманду па ўкараненні сістэмы НАССР за згуртаваную працу, накіраваную на вынік, адказны падыход да пастаўленых задач.
Спадзяемся, што атрыманы сертыфікат на сістэму НАССР дазволіць палепшыць агульныя паказчыкі дзейнасці прадпрыемства, забяспечыць імідж і дзелавую рэпутацыю надзейнага партнёра, узровень канкурэнтаздольнасці і ўмацуе давер з боку спажыўцоў.
Рух наперад і актыўнае ўкараненне сучасных інструментаў менеджменту - верны шлях да поспеху!!!!